Концерт

рок

Гурт "Tonqixod" (Тонкиход)

07 Июня, 20:00

Место: Брюгге, Показать на карте пр-т Партизанский, 6а

"Лепшы альбом года" прымусіў Tonqixod уз’яднацца 
Аўтары "Лепшага альбома 2017" уз’яднаюцца на адзін канцэрт  

7 чэрвеня ў клубе "Бруге" адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Tonqixod – прыз за перамогу ў намінацыях "Лепшы альбом года" і "Лепшы беларускамоўны альбом" на ўзнагародах Experty.by. 

У чэрвені 2017 – амаль год таму – музыкі арт-рокавага трыа Уладзіміра Лянкевіча (вакал, гітара, тэксты), Максіма Субача (вакал, клавішныя) і Андрэя Аляксеенкі (бубны) выдалі свой другі альбом "Колер, якога няма". Яго вельмі добра сустрэлі прыхільнікі і крытыкі, але ўжо ў кастрычніку 2017 гурт нечакана абвясціў пра прыпыненне дзейнасці. З таго часу на старонках калектыва ў сацсетках вісеў статус: "У стане паўраспаду". 

Відэа Tonqixod "Камняпад" - https://youtu.be/7k8ktaLdHiA  

У красавіку 2018 іх альбом стаў галоўным пераможцам узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў, а разам з дыпломамі атрымаў і практычныя прызы: рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад Finlandia (за "Лепшы альбом года") і фонда "Вяртанне" (за "Лепшы беларускамоўны альбом"). І гэта прывяло да уз’яднання – як мінімум на адзін канцэрт. 

Альбом "Колер, якога няма" (share – embed)  

– Дзякуй усім музычным журналістам, якія за нас галасавалі, – кажуць музыкі Tonqixod. – У беларускіх шыротах не сабрацца, калі табе падносяць усё на сподачку – грэх. Апытанне на старонках гурта ў сацсетках гэта пацвердзіла. Таму канцэрту быць. Мы ставім шах і мат у гэтай партыі, а ці будуць наступныя – пабачым. 

TONQIXOD з праграмай «Шах і мат» 
7 чэрвеня – клуб «Бруге»  (пр. Партызанскі  6а) – 20.00 
Квіткі: 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (сядзячыя). 
Продаж: Bezkassira.by 
Інфалінія: (33) 661 14 32 

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ АЛКАГОЛЮ ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ 

ІП Плавінскі У.А., г. Мінск, вул. Пуліхава 7/1-48
ГП №848 ад 02.05.2018, выдана Мінгарвыканкамам
Комментарии powered by Disqus